Index » Reference books » Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I » Том I » БУДЗІЛОВІЧ (БУДИЛОВИЧ) Павел Восіпавіч
[1874, в. Пнёва Пінскага пав. Мінскай губ., цяпер Пінскі р-н Брэсцкай вобл. — 1933 (?), Мінск, турма НКВД]. Беларус. З сялянскай сям’і. У пачатку 1910-х г. служыў псаломшчыкам у Спаса-Праабражэнскім храме мяст. Цырын Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Карэліцкі р-н Гродзенскай вобл. 31.3.1914 пераведзены ў Свята-Троіцкую царкву в. Дорагава Навагрудскага пав., цяпер Карэліцкі р-н. У 1920-я г. псаломшчык Свята-Іаанаўскай царквы мяст. Пагост Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Салігорскі р-н. Меў дачку Ніну (н. ў 1920) і сыноў Анатоля і Мікалая. Арыштаваны 25.12.1932. Асуджаны 28.3.1933 са святаром Васіліем Буйчыкавым, старастам і актыўнымі прыхаджанамі (усяго каля 30 чалавек) калегіяй АДПУ за «агітацыю супраць калгасаў» дa ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Неўзабаве пасля арышту Б. памёрла яго жонка Лізавета. Дзеці змушаны былі хаваць свае паходжанне, жыць пад страхам выкрыцця. Праўнук Б. — бел. гісторык і музыкант Яраш Малішэўскі. Рэабілітаваны 19.9.1956 Мінскім абл. судом. Групавая справа Б. і інш. № 7205-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
З Паўлам Будзіловічам 25.12.1932 арыштаваны і 28.3.1933 асуджаны да ВМП з канфіскацыяй маёмасці яго брат Будзіловіч Якаў Восіпавіч (н. ў 1871). Рэабілітаваны 19.9.1956.
Кр.: Памятная книжка Минской епархии.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.