Index » Reference books » Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I » Том I » БРЭЦКІ (БРЕЦКИЙ) Іаан Пятровіч
[1875, в. Маслакі Горацкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Горацкі р-н Магілёўскай вобл. — 5.2.1938, Масква, НКВД], абнаўленчы протаіерэй. Беларус. З сялянскай сям’і. Скончыў Магілёўскую духоўную семінарыю. 23.3.1906 прызначаны псаломшчыкам Свята-Багародзіцкага храма в. Сіманаўка Чэрыкаўскага пав. Магілёўскай губ. (тагачасны паштовы адрас: ст. Расна Чавускага пав.). Рукапаложаны ў іерэя. З 1908 настаяцель Георгіеўскай царквы в. Вародзькаў Чэрыкаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Крычаўскі р-н Магілёўскай вобл. Ухіліўся ў абнаўленчы раскол. Удзельнічаў у Пленуме абнаўленчага Беларускага Праваслаўнага Свяшчэннага Сінода (25—27 снеж. 1928, Орша). У НГАБ (Ф. 2786, в. 2, с. 3) захаваўся групавы фотаздымак удзельнікаў Пленума. У 1930-я г. настаяцель царквы в. Войнава-Гара Арэхава-Зуеўскага р-на Маскоўскай вобл. Арыштаваны 25.1.1938. Асуджаны тройкай УНКВД Маскоўскай вобл. 2.2.1938 за «антысавецкую агітацыю і прапаганду» да ВМП. Расстраляны на палігоне НКВД «Аб’ект Бутава». Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 15.7.1989. Асабовая справа Б. захоўваецца ў ДА РФ.
Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии; НГАБ. Ф. 2786, в. 2, с. 3; Бутовский Полигон.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.