Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I

Index » Reference books  » Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I  » Том I  » БРУЯКІН (БРУЯКИН) Іаан Уладзіміравіч 

БРУЯКІН (БРУЯКИН) Іаан Уладзіміравіч

[1879, Мінск — другая палова 1930-х г., ГУЛАГ (?)]. Беларус. З духоўнага саслоўя. Рукапаложаны ў дыякана (1899), потым у іерэя. У 1904 прызначаны ў Спаса-Праабражэнскую царкву в. Будча Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Ганцавіцкі р-н Брэсцкай вобл. З 1907 служыў у Аляксандра-Неўскім храме в. Крывічы (Вялікія Крывічы) Мінскага пав., цяпер Валожынскі р-н Мінскай вобл. З 1910 настаяцель Свята-Троіцкай царквы ў мяст. Плешчаніцы Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Лагойскі р-н Мінскай вобл., член будаўнічага камітэта цэркваў 4-й акругі Барысаўскага пав. У 1920-я г. — у Рызапакладзенскім храме в. Ачыжа Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Чэрвеньскі р-н Мінскай вобл. У 1930-я г. настаяцель Свята-Іаанаўскага прыхода в. Бортнікі Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Бабруйскі р-н Мінскай вобл. Арыштаваны 7.9.1935 у Бабруйску. Асуджаны 20.1.1936 за «антысавецкую агітацыю» да 5 гадоў ППК. Паводле некаторых звестак загінуў у зняволенні. Рэабілітаваны прэзідыумам Вярхоўнага суда БССР 15.11.1991. Асабовая справа Б. № 14776 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.

Кр.: Памятная книжка Минской губернии; НГАБ, ф. 2786, в.  1, с. 67; Синодик за веру и церковь Христову пострадавших в Минской епархии; НАРБ, ІКР.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"