Index » Reference books » Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I » Том I » БРУЯКІН (БРУЯКИН) Іаан Іванавіч
[1869, в. Смодзіна (?) Мазырскага пав. Мінскай губ. — ?], протаіерэй. Беларус. З духоўнага саслоўя. Скончыў настаўніцкія курсы, рукапаложаны ў іерэя (1900). Служыў (з Іаанам Зенюком) у царкве Мінскага жаночагаым першакласнага Спаса-Праабражэнскага манастыра, працаваў настаўнікам у 1-м Мінскім прыходскім вучылішчы, быў членам і справаводам Мінскага аддзялення вучылішчнага савета пры Епархіяльным Мікалаеўскім брацтве. З 1907 настаяцель Мікалаеўскай царквы в. Станькава Мінскага пав., цяпер Дзяржынскі р-н Мінскай вобл. З 1912 служыў у Міхайлаўскім храме в. Варонічы (тагачасны паштовы адрас: ст. Рудзенск) Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Пухавіцкі р-н Мінскай вобл. З 1915 духаўнік 4-й акругі Ігуменскага пав. Арыштаваны 22.2.1930. Асуджаны са святаром Антоніем Валачковічам, царкоўным актывістам Аляксандрам Шэлегам (н. ў 1897) 5.3.1930 асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa 5 гадоў ППК (заменена высылкай у Новасібірск). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 25.8.1989 пракуратурай БССР. Групавая справа Б. і інш. № 26857-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: Памятная книжка Минской епархии; БНДЦЭД; НАРБ, ІКБР.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.