Index » Reference books » Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I » Том I » БРАУСЕВІЧ (БРАУСЕВИЧ) Кірыл Іванавіч
[1883, в. Агароднікі Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Слуцкі р-н Мінскай вобл. — 7.7.1938, Мінск, турма НКВД], святар Беларускай аўтаномнай праваслаўнай царквы (абнаўленчай). Служыў, верагодна, у Аляксандра-Неўскай царкве ў Мінску. Падчас арышту бухгалтар Мінскага дзіцячага дома № 4. Арыштаваны ў лют. 1938. Праходзіў па адной справе з мітрапалітам (абнаўленчым) Пятром (Бліновым), святаром Іаанам Перхаровічам, актыўнымі прыхаджанамі, салісткай Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі Соф’яй Шкрэдавай (1904), хатняй гаспадыняй Анастасіяй Яворскай (1877), машыністам дэпо ст. Мінск Сяргеем Мукавозчыкавым (1896), рабочымі Гаўрылам Антончыкам (1875), Наталляй Сцяпанавай (1904), Марыяй Яворскай (1903), калгаснікам Цітам Ерахаўцом (1876). Асуджаны 25.5.1938 з шэрагам святароў тройкай НКВД як «агент польскіх разведорганаў» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 4.12.1958 трыбуналам БВА. Групавая справа Б. і інш. № 15173-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: БНДЦЭД; Синодик за веру и церковь Христову пострадавших в Минской епархии.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.