Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I

Index » Reference books  » Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I  » Том I  » БРАЎКОВІЧ (БРАВКОВИЧ) Сергій 

БРАЎКОВІЧ (БРАВКОВИЧ) Сергій

[1874, в. Машканы Сенненскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Сенненскі р-н Віцебскай вобл. — 10.9.1937, Омск, турма НКВД]. Сын Пятра Браўковіча*  . Скончыў Магілёўскую духоўную семінарыю (1897), рукапаложаны ў іерэя. Служыў ва Уваскрасенскай царкве ў мяст. Копысь Горацкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Аршанскі р-н Віцебскай вобл. Арыштаваны ў 1930. Абвінавачваўся ў «контррэвалюцыйнай дзейнасці» і «захоўванні замежнай валюты». Асуджаны да 3 гадоў ссылкі ў Сібір (с. Бальшарэчча, цяпер райцэнтр Омскай вобл.). У 1933 вярнуўся з ссылкі ў мяст. Копысь. Неўзабаве яго дачку Наталлю, вучаніцу 7 класа, выключылі з Мінскай СШ. З-за адсутнасці працы і сродкаў для існавання вярнуўся ў с. Бальшарэчча. Зноў арыштаваны 2.7.1937 па справе «святароў і міран Бальшарэчанскага раёна Омскай вобл.». У перыяд следства знаходзіўся ў Омскай турме. Абвінавачваўся як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі духавенства, які сістэматычна праводзіў антысавецкую агітацыю, усхваляў расстраляных удзельнікаў трацкісцка-зіноўеўскай банды, вёў контррэвалюцыйную агітацыю, накіраваную на зрыў гаспадарчай палітыкі партыі і савецкага кіраўніцтва». Вінаватым сябе не прызнаў. 9.9.1937 тройкай НКВД Омскай вобл. асуджаны да  ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 8.1.1960 прэзідыумам Омскага абл. суда. Асабовая справа Б. № п-7673 захоўваецца ў архіве УФСБ Омскай вобл.

Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии; Книга памяти жертв политических репрессий Омской области; Афіцыйны сайт Віцебскай епархіі.

 

 


* Скончыў Магілёўскую духоўную семінарыю. Да 1912—13 настаяцель Мікалаеўскай царквы пры дзіцячым Мікалаеўскім прытулку ў Магілёве.

 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"