Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I

Index » Reference books  » Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I  » Том I  » БРАЗОЎСКІ (БРОЗОВСКИЙ) Іаан Сцяфанавіч 

БРАЗОЎСКІ (БРОЗОВСКИЙ) Іаан Сцяфанавіч

[24.2.1887, мяст. Ярэмічы Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Карэліцкі р-н Гродзенскай вобл. — 4.10.1937, Мінск, турма НКВД]. Скончыў настаўніцкія і 5-я Маскоўскія пастырскія курсы. 7.4.1914 рукапаложаны ў іерэя і прызначаны настаяцелем Спаса-Праабражэнскай царквы в. Дамавіцк Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Чэрвеньскі р-н Мінскай вобл. У 1920-я г. служыў у Раства-Багародзіцкім храме в. Раванічы Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Чэрвеньскі р-н Мінскай вобл. У 1930-я г. рахункавод завода «Севморпуть» у Мурманску. Быў жанаты, меў шасцёра дзяцей. Арыштаваны 13.8.1937. Асуджаны 17.9.1937 тройкай НКВД за «сувязь з белапалякамі» і «антысавецкую прапаганду» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны пракуратурай БССР 22.3.1989. Асабовая справа Б. № 21256-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

17.7.1937 ў в. Раванічы арыштаваны Бразоўскі Уладзімір Сцяфанавіч (н. 15.6.1881 у мяст. Ярэмічы), брат Іаана Бразоўскага. 17.9.1937 асуджаны да ВМП з канфіскацыяй маёмасці і 4.10.1937 расстраляны ва ўнутранай турме НКВД у Мінску. Рэабілітаваны пракуратурай БССР 5.12.1989. Яго асабовая справа № 28549-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: Памятная книжка Минской губернии; НГАБ, ф. 2786, в.  1, с. 67.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"