Index » Reference books » Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I » Том I » БОРТНІК (БОРТНИК) Леаніла Аляксандраўна
[н. ў 1923 у в. Касута Вілейскага пав. Віленскай губ., цяпер Вілейскі р-н Мінскай вобл.], настаўніца, псаломшчыца, жонка Георгія Бортніка. З духоўнага саслоўя. Атрымала сярэднюю спецыяльную адукацыю. Да арышту працавала настаўніцай. Адначасова служыла псаломшчыцай ва Успенскай царкве в. Кавалі Глыбоцкага р-на Віцебскай вобл. (?). Гадавала двое дзяцей. Арыштавана 4.12.1951 у в. Забор’е Віцебскай вобл. Асуджана 22.3.1952 асобай нарадай МДБ за «антысавецкую агітацыю» дa 25 гадоў (заменена на 10) ППК і 5 гадоў пазбаўлення правоў з канфіскацыяй маёмасці. Пасля вызвалення вярнулася ў Беларусь. Жыве ў Асіповічах Мінскай вобл. Рэабілітавана 11.3.1992 прэзідыумам Вярхоўнага суда Беларусі. Асабовая справа Б. з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
Кр.:БНДЦЭД.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.