Index » Reference books » Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I » Том I » БІРУКОВІЧ (БИРЮКОВИЧ) Павел
[1875, в. Гарадзец Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Лагойскі р-н Мінскай вобл. — ?], сын Платона Біруковіча* , брат Леаніда Біруковіча. Скончыў Мінскую духоўную семінарыю (1898?). Рукапаложаны ў іерэя (1899). З 1900 настаяцель Успенскай царквы в. Сморкі Барысаўскага пав. Мінскай губ. (з 1978 в. Зорычы Барысаўскага р-на Мінскай вобл.), дзе раней служыў яго брат. З 1912 — у Пакроўскім храме в. Дудзічы Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Пухавіцкі р-н Мінскай вобл. У 1920-я г. настаяцель Свята-Духавай царквы в. Гатава Мінскага пав., Мікалаеўскай царквы в. Замасточча Мінскага пав., адной з цэркваў Барысава. Арыштаваны 2.12.1929 у Барысаве па адрасе: пр. Рэвалюцыі, д. 14, кв. 1. Асуджаны 13.1.1930 са святарамі Мінскай епархіі Паўлам Біруковічам, Паўлам Гаховічам, Грыгорыем Слупскім, Яўгеніем Хлябцэвічам, яго братам, сястрой і ў адзін дзень са святарамі Полацка-Віцебскай епархіі Васіліем Пашыным, Вячаславам Ражновым, Ігнаціем Сярпінскім і інш. асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa 5 гадоў ППК. Этапаваны ў адзін з канцлагераў НКВД Комі АССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 30.5.1989 пракуратурай БССР. Групавая справа Б. і інш. № 23252-с з фотаздымкамі захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: Памятная книжка Минской губернии; Памятная книжка Минской епархии; Личный состав епархиального управления; НГАБ, ф. 2786, в. 1, с. 67.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.