Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I

Index » Reference books  » Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I  » Том I  » БІЛЕВІЧ (БИЛЕВИЧ) Мікалай Адамавіч 

БІЛЕВІЧ (БИЛЕВИЧ) Мікалай Адамавіч

[1907, мяст. Даўгінава Вілейскага пав. Віленскай губ., цяпер вёска ў Вілейскім р-не Мінскай вобл. — 24.3.1955, ГУЛАГ], святар. Беларус. Меў вышэйшую або незакончаную вышэйшую адукацыю. З 1941 настаяцель Пакроўскай царквы в. Гародзькі, цяпер Валожынскі р-н Мінскай вобл. З 1949 памочнік настаяцеля Аляксандра-Неўскай царквы в. Новая Беліца (інш. назва Навабеліца; цяпер у межах Гомеля). Арыштаваны 27.4.1951. Праходзіў па адной справе са святарамі Яўстафіем Баслыком, Платонам Сліжам. Асуджаны асобай нарадай пры МДБ 5.9.1951 за «антысавецкую агітацыю» і як «удзельнік контррэвалюцыйнай арганізацыі» да 10 гадоў ППК. Этапаваны ў Сцяпны канцлагер № 4 МДБ Казахскай ССР (Джэзказган). Загінуў у зняволенні. Рэабілітаваны Вярхоўным судом БССР 28.11.1978. Групавая справа Б. і інш. № 20622-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Жонка святара Алена Сцяпанаўна (н. ў 1910) жыла ў Лідзе Гродзенскай вобл.

Кр.: Архіў Мінскага епархіяльнага ўпраўлення, ф. 1, в. 2; НАРБ, ІКБР.

 

 


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"