Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I

Index » Reference books  » Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I  » Том I  » БЕКАРЭВІЧ (БЕКАРЕВИЧ) Канстанцін Іосіфавіч 

БЕКАРЭВІЧ (БЕКАРЕВИЧ) Канстанцін Іосіфавіч

[1879, в. Ількавічы Магілёўскага пав., цяпер Бялыніцкі р-н Магілёўскай вобл. — кастр. 1937 (?), Магілёў, турма НКВД]. Беларус. Скончыў Магілёўскую духоўную семінарыю. З 1908 настаяцель Ільінскай царквы в.  Алексінічы Сенненскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Сенненскі р-н Віцебскай вобл. Арыштаваны ў 1937 у Магілёве. Асуджаны 28.9.1937 тройкай НКВД за «контррэвалюцыйную агітацыю» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 9.4.1966 пастановай Магілёўскага абл. суда. Групавая справа Б. і інш. № 9171 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.

Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии; БНДЦЭД.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"