Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I

Index » Reference books  » Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I  » Том I  » БЕКАРЭВІЧ (БЕКАРЕВИЧ) Васілій Фёдаравіч 

БЕКАРЭВІЧ (БЕКАРЕВИЧ) Васілій Фёдаравіч

[1896, в. Вуць Гомельскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Добрушскі р-н Гомельскай вобл. — 20.10.1937, Мазыр, турма НКВД], святар. Беларус. Сын Фёдара (Бекарэвіча). Скончыў Магілёўскую духоўную семінарыю (?). Служыў у Магілёўскай епархіі. Арыштаваны 1.3.1930 у в. Залесавічы Чэрыкаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Крычаўскі р-н Магілёўскай вобл. Асуджаны 10.4.1930 са святарамі Анісімам Каваленкам, Елісеем Петрусенкам, Аляксандрам Сафонавым, дыяканам Пятром Крымскім і інш. асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю і прапаганду» дa 5 гадоў ППК. Пасля вызвалення вярнуўся на радзіму, працаваў настаўнікам у школе в. Кроткі Чавускага р-на Магілёўскай вобл. Зноў арыштаваны 15.1.1935. Абвінавачваўся ва «ўдзеле ў контррэвалюцыйнай паўстанцкай арганізацыі». Асуджаны не быў. Вызвалены і рэабілітаваны пастановай НКВД БССР 20.7.1935. У трэці раз арыштаваны ў 1936 (або ў 1937). Прыгавораны да ВМП. Расстраляны. Па першай справе (№ 10516-сн; захоўваецца ў архіве КДБ Магілёўскай вобл.) рэабілітаваны 17.7.1989 пракуратурай Магілёўскай вобл.

Кр.: Памятная книжка Минской губернии; НГАБ, ф. 2257, в.  1, с.  20; БНДЦЭД; Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Мазыра і Мазырскага раёна. Мн., 1997; Шиленок Д., свящ. Из истории Православной Церкви в Белоруссии (1922—1939). М., 2006.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"