Index » Reference books » Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I » Том I » БАЦЯНОЎСКІ (БОТЯНОВСКИЙ) Сямён Ігнатавіч
[1877, в. Казённая Усяжа Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Смалявіцкі р-н Мінскай вобл. — ?]. Беларус. З сялянскай сям’і. Да арышту стараста Георгіеўскай царквы в. Прылепы Мінскага пав., цяпер Смалявіцкі р-н. Быў жанаты, меў пяцёра дзяцей. Арыштаваны 4.1.1933. Праходзіў па адной справе са святарамі Яфімам Паўлоўскім, Іакавам Трахановічам, царкоўнымі актывістамі Пелагеяй Рыгораўнай Бацяноўскай (н. ў 1881), Васілём Іванавічам Бацяноўскім (1875), Фёдарам Едзіновічам (1900), Мацвеем Кудрэвічам (1888), Якавам Марцішэўскім (1897), Паўлам Міхалевічам (1906), Арцёмам Няхайчыкам (1901), Васілём Няхайчыкам (1882), Міхаілам Няхайчыкам (1871). Асуджаны 16.1.1933 асобай нарадай пры АДПУ за «контррэвалюцыйную дзейнасць» дa 3 гадоў ППК. Этапаваны ў Беламорска-Балтыйскі канцлагер АДПУ Карэльскай АССР. Рэабілітаваны 31.5.1989 пракуратурай БССР. Групавая справа Б. і інш. № 25544-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: БНДЦЭД.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.