Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I

Index » Reference books  » Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I  » Том I  » БАХАНОВІЧ (БОХАНОВИЧ) Канстанцін Васілевіч 

БАХАНОВІЧ (БОХАНОВИЧ) Канстанцін Васілевіч

[1861 ці 1862, в. Брожа Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Бабруйскі р-н Магілёўскай вобл. — ?]. Беларус. З сялянскай сям’і. Скончыў Слуцкае гарадское духоўнае вучылішча. З пачатку 1900-х г. служыў псаломшчыкам у Пакроўскім храме ў роднай вёсцы. Быў жанаты, меў чацвёра дзяцей. Арыштаваны 12.1.1933. Абвінавачваўся ў «антысавецкай агітацыі». Асуджаны не быў. Вызвалены і рэабілітаваны абл. аддзелам АДПУ 3.5.1933. Далейшы лёс невядомы. Групавая справа Б. і інш. (усяго каля 40 чалавек) № 11726 захоўваецца ў  архіве УКДБ Магілёўскай вобл.

Кр.: Личный состав епархиального управления; НГАБ, ф. 2786, в.  1, с. 67.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"