Index » Reference books » Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I » Том I » БАТАРЭВІЧ (БАТОРЕВИЧ) Серафім Сцяпанавіч
[1905, в. Боблі Ковельскага пав. Валынскай губ., цяпер Ковельскі (?) р-н Валынскай вобл., Украіна — 1970-я г., Свярдлоўск, цяпер Екацярынбург, Расія], протаіерэй. Рускі. З сям’і свяшчэннаслужыцеля. Скончыў духоўную семінарыю. У другой палове 1940-х г. настаяцель Мінскага Свята-Духава кафедpальнага сабоpа, сакратар архіепіскапа Мінскага і Беларускага Піцірыма (Свірыдава). Быў жанаты, гадаваў двое дзяцей. Арыштаваны 31.3.1951 (паводле інш. звестак 28.3.1951) у Мінску па адрасе: вул. Бакуніна, д. 3. Асуджаны 25.9.1951 асобай нарадай МДБ як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» і за «актыўны ўдзел у выданні часопіса «Воскресное чтение», у якім друкаваў артыкулы антыатэістычнага зместу» дa 25 гадоў ППК з канфіскацыяй маёмасці. Этапаваны ў Азёрны канцлагер НКВД Іркуцкай вобл. (ст. Тайшэт-Бpацк). Пасля вызвалення клірык Свярдлоўскай епархіі. Рэабілітаваны 6.6.1957 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР. Асабовая справа Б. № 10731-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: БНБЦЭД; Синодик за веру и церковь Христову пострадавших в Минской епархии.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.