Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I

Index » Reference books  » Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I  » Том I  » БАТАЛІН (БАТАЛИН) Лаўр Сцяпанавіч 

БАТАЛІН (БАТАЛИН) Лаўр Сцяпанавіч

[1869, в.  Перарост Гомельскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Добрушскі р-н Гомельскай вобл. — ?], святар. Беларус. З духоўнага саслоўя. Скончыў Магілёўскую духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя. Служыў у Мікалаеўскай царкве в. Добры Двор Чавускага пав. Магілёўскай губ., цяпер Горацкі р-н Магілёўскай вобл. Арыштаваны 4.7.1931. Праходзіў па адной справе з царкоўным актывістам Кірылам Мацуевым (н. ў 1875). Асуджаны 26.7.1931 асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa 3 гадоў ППК. Этапаваны ў Заходне-Сібірскі край. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 10.7.1989 пракуратурай Магілёўскай вобл. Групавая справа Б. і інш. № 10138-сн захоўваецца ў  архіве КДБ Магілёўскай вобл.

Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии; БНДЦЭД.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"