Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I

Index » Reference books  » Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I  » Том I  » БАРЫСОВІЧ (БОРИСОВИЧ) Георгій Іванавіч 

БАРЫСОВІЧ (БОРИСОВИЧ) Георгій Іванавіч

[1875, в. Гарадзец Веліжскага пав. Віцебскай губ., цяпер Усвяцкі р-н Пскоўскай вобл., Расія — 7.10.1937, Віцебск, турма НКВД]. Рускі. Сваяк Іаана Сямёнавіча Барысовіча*  . Скончыў Віцебскую духоўную семінарыю (1894), рукапаложаны ў іерэя і накіраваны ў Мікалаеўскі храм в. Гарадзец. З 1911 ва Успенскай царкве в. Белахвостава Невельскага пав. Віцебскай губ., цяпер Невельскі р-н Пскоўскай вобл. З 1928 на працягу года працаваў чорнарабочым ў Невелі, потым пераехаў да старэйшага сына Дзмітрыя ў Ленінград. З 1933 у Віцебску, дворнік на люстэркавай фабрыцы. Быў жанаты, меў дачку Ганну (30 гадоў) і сыноў — усе жылі ў Ленінградзе — Дзмітрыя (29 гадоў), Віктара (25 гадоў), Мікалая (20 гадоў). Арыштаваны і  асуджаны ў 1933 за «ўтойванне сацыяльнага паходжання» (тэрмін невядомы). Зноў арыштаваны 20.9.1937 у Віцебску па адрасе: вул. Баўмана, д. 12. Асуджаны 28.9.1937 тройкай НКВД за «антысавецкую агітацыю» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 28.7.1956 прэзідыумам Віцебскага абл. суда. Асабовая справа Б. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.

Кр.: Памятная книжка Витебской губернии; БНДЦЭД; НАРБ, ІКБР; Афіцыйны сайт Віцебскай епархіі.


* Да 1913 настаяцель Мікалаеўскага храма в.?Гарадзец.

 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"