Index » Reference books » Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I » Том I » БАРШЧЭЎСКІ (БОРЩЕВСКИЙ) Мікалай Данілавіч
[1872, в. Залессе Магілёўскай губ., цяпер тэрыторыя Слаўгарадскага р-на Магілёўскай вобл. (вёска не існуе) — 30.9.1937, Орша, турма НКВД]. Беларус. З сям’і свяшчэннаслужыцеля. Верагодна, брат Міхаіла Данілавіча Баршчэўскага* . Скончыў Магілёўскую духоўную семінарыю. З 1909 настаяцель Пакроўскай царквы в. Відзенічы Аршанскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Талачынскі р-н Віцебскай вобл. Быў жанаты, меў трое дзяцей. Арыштаваны 6.8.1937 у Талачыне Віцебскай вобл. Асуджаны 15.9.1937 са святарамі Полацка-Віцебскай епархіі Іаанам Валійскім, Канстанцінам Варановічам, Аляксіем Валчок-Волкавым, Лявонціем Глінскім, Анатоліем Зяньковічам, Іосіфам Квяткоўскім, Яўгеніем Лаўроўскім, Мікалаем Пяскоўскім, дыяканам Пятром Цівам і інш. тройкай НКВД за «антысавецкую агітацыю» дa ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 19.4.1989 пракуратурай Віцебскай вобл. Асабовая справа Б. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии; БНДЦЭД.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.