Index » Reference books » Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I » Том I » БАЙКОВА (БОЙКОВА) Варсанофія Яўстаф’еўна
[1871, мяст. Зяткодцы (?), цяпер Хмяльніцкая вобл., Украіна — ?]. Беларуска. Да арышту псаломшчыца Увазнясенскай царквы в. Кабішы Віцебскага пав., цяпер Гарадоцкі р-н Віцебскай вобл. Арыштавана 16.3.1931. Асуджана 27.8.1931 са святарамі Васіліем Вайткевічам, Грыгорыем Лепяшынскім, Максімам Стуканавым, Аляксандрам Шыркевічам і інш. асобай нарадай пры АДПУ за «дзейнасць у складзе контррэвалюцыйнай арганізацыі» дa 1 года пазбаўлення волі. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 19.10.1988 прэзідыумам Віцебскага абл. суда. Асабовая справа Б. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
Кр.: НАРБ, ІКБР.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.