Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I

Index » Reference books  » Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I  » Том I  » БАГАЧОЎ (БОГАЧЕВ) Несцер Малахавіч 

БАГАЧОЎ (БОГАЧЕВ) Несцер Малахавіч

[1884, в. Барышаўка Чавускага пав. Магілёўскай губ., цяпер Чавускі р-н Магілёўскай вобл. — ?], селянін-аднаасобнік. Беларус. У 1920-я г. старшыня (або член) царкоўнага савета адной з цэркваў 1-й акругі Чавускага пав. Быў жанаты, меў дачок Сафію (н. ў 1921), Вольгу (1931), сыноў Аляксандра (1924), Віктара (1926). Арыштаваны 15.4.1933. Асуджаны калегіяй АДПУ 9.6.1933 за «антысавецкую агітацыю» і як «удзельнік контррэвалюцыйнай царкоўна-паўстанцкай арганізацыі» да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай БССР 17.7.1989. Групавая справа Б. і інш. № 27605-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: НАРБ, ІКБР.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"