Index » Reference books » Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I » Том I » АСТРОЎСКІ (ОСТРОВСКИЙ) Якаў Фаміч
[1860, мяст. Бешанковічы Лепельскага пав. Віцебскай губ., цяпер райцэнтр Віцебскай вобл. — ?], шавец. Беларус. З сям’і рабочага. Да арышту стараста Ільінскай царквы ў родным мястэчку. Асуджаны 9.3.1938 калегіяй НКВД за «антысавецкую агітацыю» дa ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 14.3.1959 прэзідыумам Віцебскага абл. суда. Асабовая справа А. № 4030-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
Кр.: БНДЦЭД.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.