Index » Reference books » Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I » Том I » АСТРОЎСКІ (ОСТРОВСКИЙ) Юліян Іванавіч
[лют. 1891, в. Савашы Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Карэліцкі р-н Гродзенскай вобл. — 15.7.1938, Орша, турма НКВД]. Беларус. З сялянскай сям’і. У 1910-я г. псаломшчык Анненскага храма в. Грабянец Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Чэрвеньскі р-н Мінскай вобл. 14.7.1915 пераведзены ў Ільінскую царкву в. Ячанка Ігуменскага пав., цяпер Уздзенскі р-н Мінскай вобл. Рукапаложаны ў іерэя. У 1920-я г. настаяцель Мікалаеўскай царквы в. Горкі Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Старадарожскі р-н Мінскай вобл. Ухіліўся ў абнаўленчы раскол. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 26.4.1929. Асуджаны 26.7.1929 са святарамі Елісеем Панурыным, Уладзімірам Хіраскам і інш. асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa 3 гадоў ППК. Пасля вызвалення вярнуўся ў Беларусь, служыў у Аляксандра-Неўскай царкве ў Мінску, потым у Лепелі Віцебскай вобл. Зноў арыштаваны ў 1938. 25.5.1938 прыгавораны з абнаўленцкім мітрапалітам Мінскім Пятром (Бліновым) і інш. паводле пастановы калегіі НКВД за «шпіянаж на карысць Польшчы» дa ВМП. Расстраляны. Па першай справе (№ 20735-с; захоўваецца з фотаздымкам у архіве КДБ Беларусі) рэабілітаваны калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага савета БССР 23.3.1982. Па другой (захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.) пракуратурай БВА 18.9.1989.
Кр.: БНДЦЭД; Синодик за веру и церковь Христову пострадавших в Минской епархии.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.