Index » Reference books » Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I » Том I » АНТОНІЙ (АДАМОВІЧ)
[Антон Іосіфавіч; 1890, мяст. Старобін Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Салігорскі р-н Мінскай вобл. — ?], абнаўленчы іераманах. Беларус. У 1918—20 у Чырвонай арміі. У 1920-я г. іерадыякан, потым іераманах Слуцкага Свята-Троіцкага манастыра. Ухіліўся ў абнаўленчы раскол. Арыштаваны 1.4.1933 у Слуцку па адрасе: вул. Урыцкага, д. 8. Праходзіў па справе «Езуіт» з епіскапам (абнаўленчым) Слуцкага вікарыяцтва Саваціем (Засімовічам), епіскапам Мікалаем (Шамяцілам), святарамі Уладзімірам Баталіным, Іусцінам Гаховічам, Мікалаем Дзелякторскім, Іаанам Духоўскім, Іаанам Жыдком, Генадзіем Захарэвічам, Уладзімірам Ляляўскім, Пятром Мардвілкам, Аляксандрам Маскалевічам, Віктарам Пігулеўскім, Іаанам Сеўруком, Мікалаем Струкоўскім, братамі Васіліем і Іаанам Сцяпурамі, Паўлам Харкевічам, Мітрафанам Цімінскім, Уладзімірам Юшкам (Юшко), псаломшчыкамі Нікіфарам Ачапоўскім, Аляксандрам Лісоўскім, Васілём Рачкоўскім, Уладзімірам Хлябцэвічам, старастам царквы в. Бранавічы Слуцкага р-на Мінскай вобл. Прохарам Івановічам, актыўнымі прыхаджанамі і інш. Асуджаны асобай нарадай пры АДПУ 9.6.1933 як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» дa 5 гадоў ППК. Этапаваны ў Далёкаўсходні канцлагер НКВД. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 18.4.1990 пракуратурай БССР. Групавая справа А. і інш. № 27605-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: НАРБ, ІКБР; Шиленок Д., свящ. Из истории Православной Церкви в Белоруссии (1922—1939). М., 2006.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.