Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I

Index » Reference books  » Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I  » Том I  » АНТАНІКОЎСКІ (АНТОНИКОВСКИЙ) Аляксандр 

АНТАНІКОЎСКІ (АНТОНИКОВСКИЙ) Аляксандр

[1887, в. Пагост-Гарбацэвічы (Гарбацэвічы) Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Бабруйскі р-н Магілёўскай вобл. — ?], святар, службовец. Беларус. Сын Пятра Антанікоўскага*  . Скончыў Мінскую духоўную семінарыю (1911). Ажаніўся, гадаваў дзіця. У 1910-я г. атрымаў вышэйшую адукацыю. У 1930-я г. (?) працаваў аграномам на Беларускай інкубатарнай станцыі. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 17.7.1944 у Мінску па адрасе: вул. Мопра, д. 63, кв. 1. Асуджаны 9.11.1944 за «супрацоўніцтва з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі» да 3 гадоў ППК з  канфіскацыяй маёмасці. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 30.11.1989 пленумам Вярхоўнага суда СССР. Групавая справа А. і інш. №  30992-с з фотаздымкамі захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: Памятная книжка Минской губернии; Памятная книжка Минской епархии; НАРБ, ІКБР.


* Н. каля 1850. Скончыў Мінскую духоўную семінарыю (1875), рукапаложаны ў іерэя (22.7.1880). Служыў у царкве ў гонар вобраза «Усіх смуткуючых радасць» пры Мінскай губернскай турме. З 28.2.1885 да 1900 настаяцель царквы ў гонар Палажэння Рызы Прасвятой Багародзіцы в. Пагост-Гарбацэвічы (Гарбацэвічы).

 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"