Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I

Index » Reference books  » Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I  » Том I  » АНГЕЛІНА СОН (ЗОН) 

АНГЕЛІНА СОН (ЗОН)

[Наталля Фрыдрыхаўна; 9.12.1879, Санкт-Пецярбург, Расія — ?], манахіня. Руская. З сялянскай сям’і. У першай палове 1920-х г. насельніца Спаса-Праабражэнскага манастыра ў Мінску. Потым прыхаджанка Мікалаеўскай царквы ў пас. Козырава. Арыштавана 27.4.1933 у Мінску па адрасе: вул. Лодачная, д. 9, кв. 1. Асуджана 7.6.1933 са святарамі і інш. манахінямі Мінскай епархіі асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa 3 гадоў пазбаўлення правоў жыць у 12 населеных пунктах і на Урале. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 12.6.1989 пракуратурай БССР. Групавая справа А. і інш. № 24819-с захоўваецца ў  архіве КДБ Беларусі.

Кр.: БНДЦЭД; Синодик за веру и церковь Христову пострадавших в Минской епархии.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"