Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I

Index » Reference books  » Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I  » Том I  » АЛЯКСАНДРАЎ (АЛЕКСАНДРОВ) Павел Іванавіч 

АЛЯКСАНДРАЎ (АЛЕКСАНДРОВ) Павел Іванавіч

[1875, Табольск, Расія — 1940, Петрапаўлаўск, цяпер Казахстан], протаіерэй. Скончыў Табольскую духоўную семінарыю (1906). Рукапаложаны ў іерэя. Служыў у царкве в. Рынкі, цяпер Петухоўскі р-н Курганскай вобл. Расіі. У 1918 згодна з прашэннем пераведзены ў Міхайлаўскі храм у в. Бахань Быхаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Слаўгарадскі р-н Магілёўскай вобл. У 1920 у сане протаіерэя прызначаны настаяцелем Петра-Паўлаўскага сабора ў Петрапаўлаўску. Арыштаваны 7.11.1937. Памёр у зняволенні. Рэабілітаваны Паўночна-Казахстанскім абл. судом 13.12.1958.

Жонка святара Зоя Іосіфаўна ў 1948 выслана ў Іркуцкую вобл. Вярнулася, з 1968 жыла з хворым сынам у в. Цімкавічы Капыльскага р-на Мінскай вобл. Памерла ў другой палове 1970-х г.

Кр.: Архіў Мінскага епархіяльнага ўпраўлення, ф. 1, в. 2.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"