Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I

Index » Reference books  » Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I  » Том I  » АЛЯКСАНДРАЎ (АЛЕКСАНДРОВ) Дзімітрый Сцяпанавіч 

АЛЯКСАНДРАЎ (АЛЕКСАНДРОВ) Дзімітрый Сцяпанавіч

[1878, Дзвінск Віцебскай губ., цяпер Даўгаўпілс, Латвія — 8.10.1937, Полацк, турма НКВД]. Беларус. З мяшчанскай сям’і. У 1920-я г. старшыня царкоўнага савета Свята-Троіцкага храма в. Гарадчэвічы Лепельскага р-на Віцебскай вобл. У 1930-я г. настаяцель Георгіеўскай царквы в. Банонь, цяпер Полацкі р-н Віцебскай вобл. Быў жанаты, меў пяцёра дзяцей. Арыштаваны 19.9.1937 у в. Траецкае (існавала да 1965), цяпер тэрыторыя Полацкага р-на. Асуджаны 25.9.1937 з царкоўным старастам Аляксеем Слабковічам і інш. тройкай НКВД за «дзейнасць у складзе контррэвалюцыйнай арганізацыі» дa ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 8.3.1958 прэзідыумам Віцебскага абл. суда. Групавая справа А. і інш. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.

Кр.: Кр.: НГАБ, ф. 2786, в. 1, с. 67; БНДЦЭД.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"