Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I

Index » Reference books  » Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I  » Том I  » АЛЯКСАНДР САУЛЬСКІ 

АЛЯКСАНДР САУЛЬСКІ

[Аляксандр Ерафеевіч; 1876, в. Ачоса-Рудня Вылеўскай воласці Гомельскага пав. Магілёўскай губ. (тагачасны паштовы адрас: ст. Свяцк Новазыбкаўскага пав. Чарнігаўскай губ.), цяпер Добрушскі р-н Гомельскай вобл. — 1.6.1938, Благавешчанск, Амурская вобл., Расія], свяшчэннамучанік. Верагодна, брат Фёдара Ерафеевіча Саульскага*  . Скончыў духоўную семінарыю. Рукапаложаны ў іерэя. Служыў другім святаром Свята-Троіцкага храма в. Мхінічы Чэрыкаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Краснапольскі р-н Магілёўскай вобл. 11.2.1906 прызначаны настаяцелем храма. Арыштаваны ў 1934. Асуджаны да 5 гадоў ППК. Этапаваны ў Сярэднябельскі лагпункт Далёкаўсходняга краю. У лют. 1938 з епіскапам Белгародскім Антоніем (Панкевічам) асуджаны да ВМП. Расстраляны. Праслаўлены Архіерэйскім Саборам РПЦ у 2000 у ліку новамучанікаў.

Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии; Православная энциклопедия. Т. 1, М., 2000. С. 481.


* Скончыў духоўную семінарыю. Рукапаложаны ў іерэя. У?1900—10-я г. настаяцель Мікалаеўскага храма в. Бялевічы (Вялікія або Малыя Бялевічы) Быхаўскага пав. Магілёўскай губ. (тагачасны паштовы адрас: ст. Сялец), цяпер Магілёўскі р-н.

 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"