Index » Reference books » Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I » Том I » АЛЬШЭЎСКІ (АЛЬШЕВСКИЙ) Мікалай Сямёнавіч
[1862, в. Балотня Рагачоўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Рагачоўскі р-н Гомельскай вобл. — ?]. З духоўнага саслоўя. Верагодна* , брат Аляксандра Сямёнавіча Альшэўскага. Беларус. Скончыў Магілёўскую духоўную семінарыю (?), рукапаложаны ў іерэя. У 1900—10-я г. настаяцель Свята-Троіцкай царквы в. Царковішча (тагачасны паштовы адрас: ст. Бялынічы) Магілёўскага пав., цяпер Бялыніцкі р-н Магілёўскай вобл. У 1920-я г. настаяцель Успенскай царквы в. Сухары Магілёўскага пав., цяпер Магілёўскі р-н. Арыштаваны 12.2.1930. Праходзіў па адной справе з сялянамі-аднаасобнікамі, актыўнымі прыхаджанамі Ігнатам Бабровым (н. ў 1888), Фёдарам Бейманавым (1871), Іванам Вараб’ёвым (1902), Паўлам Ласянковым (1892), Фёдарам Ласянковым (1862), Архіпам Макрыдзенкам (1875), яго сынам Пятром Макрыдзенкам (1902), Міхаілам Міхайлавым (1884), Аляксандрам Раманавым (1881), Пахомам Сапёравым (1879), Грыгорыем Смешкавым (1864), яго сынам Аляксандрам Смешкавым (1910). Асуджаны 10.4.1930 калегіяй АДПУ за «антысавецкую прапаганду» да 3 гадоў ссылкі ў Сібір. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 31.8.1989 Магілёўскай абл. пракуратарай. Групавая справа А. і інш. № 10522-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии; БНДЦЭД.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.