Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I

Index » Reference books  » Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I  » Том I  » АЛЕКСАНДРОВІЧ (АЛЕКСАНДРОВИЧ) Аляксандр Іванавіч 

АЛЕКСАНДРОВІЧ (АЛЕКСАНДРОВИЧ) Аляксандр Іванавіч

[1865 — 1938, Мазыр, турма НКВД]. Скончыў гарадское вучылішча. Рукапаложаны ў дыякана (1900). Служыў у царкве св. Марыі Магдаліны пры духоўным жаночым вучылішчы ў мяст. Парычы Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Светлагорскі р-н Гомельскай вобл., быў наглядчыкам вучылішча. У 1920-я г. настаяцель Раства-Багародзіцкай царквы в. Міхалкі Мазырскага пав. Мінскай губ., цяпер Мазырскі р-н Гомельскай вобл. Арыштаваны ў Мазыры. Асуджаны да ВМП. Расстраляны.

Кр.: Памятная книжка Минской губернии; Памятная книжка Минской епархии; Личный состав епархиального управления; НГАБ, ф. 2786, в. 1, с. 67; Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Мазыра і Мазырскага раёна. Мн., 1997.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"