Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I

Index » Reference books  » Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I  » Том I  » АКАЛОВІЧ (ОКОЛОВИЧ) Дзімітрый Лявонцевіч 

АКАЛОВІЧ (ОКОЛОВИЧ) Дзімітрый Лявонцевіч

[22.9.1915, в. Таболкі Дрысенскага пав. Віцебскай губ., цяпер Верхнядзвінскі р-н Віцебскай вобл. — 1985, Елгава, Латвія], протаіерэй. З сям’і службоўца. З двух да васемнаццаці гадоў жыў у дзеда Канстанціна Георгіевіча Акаловіча*   (брат Дзімітрыя Георгіевіча Акаловіча**  ). З 1934 псаломшчык у Кокараўскім, Вілякскім, Лімбажскім прыходах Латвіі. Адначасова вучыўся ў Рыжскім Багаслоўскім інстытуце (скончыў у 1939), выкладаў Закон Божы ў школах. Рукапаложаны ў іерэя (1939). Да 1949 служыў у цэрквах Лімбажы, Руіне, Айнажы, Інтэне, Салацгрыве. Арыштаваны 10.8.1949 па даносе. Абвінавачваўся ў «антысавецкай прапагандзе» і «ўкрыванні злачынца» — святара Іакава Лёгкага, якога пад чужым прозвішчам уладкаваў на працу. 14.10.1949 асуджаны да 25 гадоў ППК і 7 гадоў пазбаўлення правоў з канфіскацыяй маёмасці. Этапаваны ў Пясчаны канцлагер МДБ Комі АССР (Варкута, п/с 223). Вызвалены ў 1956. З 1958 служыў у Мікалаеўскім храме Крустпілса (Латвія). З 6.5.1959 — у Кулдзігскай і Салдулскай цэрквах Латвіі. З 1979 і да канчыны — у царкве г. Салацгрыва, абслугоўваў прыходы Лімбаджскай і Алойскай цэркваў. Рэабілітаваны ў 1956.

Кр.: Памятная книжка Витебской губернии; Афіцыйны сайт Віцебскай епархіі; Голиков А., свящ., Фомин С. Кровью убеленные. Мученики и исповедники Северо-Запада России и Прибалтики (1940—1955). Мартиролог православных священнослужителей Латвии, репрессированных в 1940—1952 гг. М., 1999.


* Рукапаложаны ў іерэя (1887). Служыў у Спаса-Праабражэнскай царкве в. Таболкі Дрысенскага пав. Віцебскай губ., цяпер Верхнядзвінскі р-н Віцебскай вобл.
** З 1913—14 настаяцель Спаса-Праабражэнскага храма ў мяст. Бачэйкава Лепельскага пав. Віцебскай губ., цяпер Бешанковіцкі р-н Віцебскай вобл.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"