Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I

Index » Reference books  » Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I  » Том I  » АГЛОБЛІН (ОГЛОБЛИН) Сімяон Лаўравіч 

АГЛОБЛІН (ОГЛОБЛИН) Сімяон Лаўравіч

[1894, в. Валынцы Полацкага пав. Віцебскай губ., цяпер Верхнядзвінскі р-н Віцебскай вобл. — ?], абнаўленчы протаіерэй. З сям’і мастака і настаўніцы. Скончыў Рыжскую духоўную семінарыю (1915), рукапаложаны ў іерэя. Служыў ва Уваскрасенскай царкве мяст. Лёзна Аршанскага пав. Магілёўскай губ., цяпер райцэнтр Віцебскай вобл. У 1922 ухіліўся ў абнаўленчы раскол. Прызначаны настаяцелем Петра-Паўлаўскага храма ў Віцебску. Адначасова ўпаўнаважаны абнаўленчага архіерэя, сакратар Віцебскай епархіі. Пасля закрыцця цэркваў у 1936 выконваў трэбы ў сваім доме. Меў жонку Ганну Мікалаеўну (43 гады), дачок Галіну (13), Лідзію (19). Арыштаваны 22.9.1937 у Віцебску па адрасе: Ленінскі пр., д. 28. Асуджаны тройкай НКВД 28.9.1937 з шэрагам свяшчэнна- і царкоўнаслужыцеляў, прыхаджан Полацка-Віцебскай епархіі за «антысавецкую агітацыю» дa 10 гадоў ППК. Вызвалены ў 1947. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны прэзідыумам Віцебскага абл. суда 28.7.1956. Групавая справа А. і інш. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.

Кр.: Афіцыйны сайт Віцебскай епархіі; БНДЦЭД; Шиленок Д., свящ. Из истории Православной Церкви в Белоруссии (1922—1939). М., 2006.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"