Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I

Index » Reference books  » Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I  » Том I  » АГАФОНАЎ (АГАФОНОВ) Максім Яфімавіч 

АГАФОНАЎ (АГАФОНОВ) Максім Яфімавіч

[1882, в. Кулінцы Віленскага пав., цяпер Літва — ?]. Рускі. З сялянскай сям’і. Да арышту настаяцель аднаго з храмаў Свянцянскага пав. Віленскай губ. Быў жанаты, меў чацвёра дзяцей. Арыштаваны 30.3.1940. Асуджаны 10.8.1940 за «антысавецкую дзейнасць» да 5 гадоў ППК. Этапаваны ў Цемнікаўскі канцлагер НКВД Мардоўскай АССР. Вызвалены ў верас. 1941 (?) па амністыі для польскіх грамадзян. Жыў у Горкім, працаваў цесляром пры прадстаўніцтве польскага пасольства. 29.7.1942 зноў арыштаваны. 21.10.1942 асобай нарадай пры НКВД прыгавораны за «антысавецкую агітацыю» і як «польскі падданы» да высылкі за межы СССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Мінскай вобл. 12.12.1989. Асабовая справа А. № 28837-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий в Нижегородской области; Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Мядзельскага раёна. Мн., 1998.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"