Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I

Index » Reference books  » Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I  » Том I  » АБРАМАЎ (АБРАМОВ) Канстанцін Дзянісавіч 

АБРАМАЎ (АБРАМОВ) Канстанцін Дзянісавіч

[1883 ці 1884, Холм Люблінскай губ., цяпер Хэлм Люблінскага ваяв., Польшча (паводле інш. звестак — Варшава) — ?]. Беларус. З сям’і свяшчэннаслужыцеля. Скончыў духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя. Да арышту настаяцель Свята-Іаанаўскай царквы в. Міхалёва, цяпер Бабруйскі р-н Магілёўскай вобл. Быў жанаты, меў сына. Арыштаваны 7.3.1933. Асуджаны 26.5.1933 з актыўнымі прыхаджанамі, сялянамі-аднаасобнікамі Аляксандрам Бокачам (н. ў  1888), Васілём Івановым (1891), Аляксандрам Лайкоўскім (1875), Антонам Скварцовым (1878), Адамам Хаванскім (1897), Сяргеем Шырокім (1878) калегіяй АДПУ за «антысавецкую агітацыю» і «зрыў гаспадарчых і палітычных кампаній савецкай улады» да 5 гадоў ППК. Пасля вызвалення жыў з сям’ёй у мяст. Васіяцкае Мікалаеўскай вобл., Украіна. Зноў арыштаваны 16.5.1949. Прыгавораны асобай нарадай пры МДБ СССР 28.9.1949 як «удзельнік антысавецкай групы» да высылкі ў Джамбульскую вобл. Далейшы лёс невядомы. Па першай справе (групавая, № 9220; захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.) рэабілітаваны 30.9.1966 калегіяй Вярхоўнага суда БССР, па другой (№ 12834; захоўваецца тамсама) — 25.10.1989.

Кр.: БНДЦЭД; НАРБ, ІКБР.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"