Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » ФРЫДЛЯНД Рыгор Самойлавіч
[27.9.1897, Мінск — 8.3.1937, Масква, НКВД], педагог, службовец. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У 1930-я г. дэкан гістарычнага ф-та Маскоўскага дзяржаўнага ун-та, прафесар, член ВКП(б). Арыштаваны 31.5.1936 у Маскве па адрасе: вул. Садова-Карэтная, 3-ці Дом Саветаў, кв. 3. Прызначаны да рэпрэсіі па першай катэгорыі (расстрэлу) у спісе «Масква-цэнтр» № 28 ад 27.2.1937 на 33 чалавекі без подпісу начальніка 1-га спецыяльнага аддзела НКВД, але з подпісамі «За» Сталіна, Молатава і Кагановіча (на першай старонцы; №№ 1—24) і Сталіна, Молатава, Варашылава, Кагановіча (на другой старонцы; №№ 25—33). 7.3.1937 абвінавачаны ва «ўдзеле ў контррэвалюцыйнай тэрарыстычнай арганізацыі» і асуджаны да ВМП. Расстраляны і пахаваны на тэрыторыі Данскіх могілак у Маскве. Рэабілітаваны 21.11.1956.
Кр.: Расстрельные списки: Донское кладбище.
[From the book: vol. III, book 2, pp. 388–389]
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.