Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » ШУМІНСКІ Піліп Рыгоравіч 

ШУМІНСКІ Піліп Рыгоравіч

[студз. 1902, в. Дзяцель Аршанскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Дубровенскі р-н Віцебскай вобл. — ?], навуковец. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Падчас арышту навуковы супрацоўнік БелАН. Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей. Арыштаваны 17.7.1938 у Мінску па адрасе: вул. Новая, д. 43, кв. 2. Асуджаны «тройкай» НКВД 1.11.1938 як «польскі шпіён» да 5 гадоў ППК. Этапаваны ў Цемнікоўскі канцлагер НКВД Мардоўскай АССР. Другі раз асуджаны Вярхоўным судом Мардоўскай АССР 18.10.1942 да 10 гадоў ППК. Этапаваны ў Казахстан. Вызвалены 17.6.1954. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 28.8.1956. Асабовая справа Ш. № 6874-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"