Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » НІКІЦІН Мікалай Міхайлавіч 

НІКІЦІН Мікалай Міхайлавіч

[сапр.: Штэйнгардт; 20.12.1907, Смаргонь Віленскай губ. — 3.6.1957, Магадан], адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў Мінскай вобл. ў 2-ю сусветную вайну. З яўрэйскай сям’і. У 1922—26 служыў у Чырвонай арміі. У 1926 паступіў у фабрычна-заводскае вучылішча металістаў. Пасля заканчэння накіраваны на завод «Камунар», дзе ў 1928 уступіў ВКП(б). З 1931 курсант Арлоўскага аўтабранятанкавага вучылішча. З 1932 на камандных пасадах у Кіеўскай ВА і БВА. У 1941 удзельнічаў у абароне Гомеля. У партызанах са студз. 1942 — камандзір групы, атрада, да кастр. 1942 камандзір партызанскай брыгады. Арыштаваны 3.12.1942. Абвінавачваўся ў «самавольным сыходзе з акупаванай тэрыторыі» і за тое, што «па загаду немцаў арганізаваў ілжэпартызанскую брыгаду, якая сваімі дзеяннямі супраць мірнага насельніцтва наносіла вялікую шкоду антыфашысцкай барацьбе». Асуджаны 13.10.1943 асобай нарадай пры НКВД да 15 гадоў ППК. Этапаваны ў Магаданскі канцлагер МДБ. Загінуў у зняволенні. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 25.6.1957. Асабовая справа Н. № 18059-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Літ.: БелСЭ, т. 7; Иоффе Э. Героическая и трагическая судьба капитана Никитина // Беларусь у XX стагоддзі. Мн., 2002.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"