Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » ТАТАРЫН Серафім Лук’янавіч 

ТАТАРЫН Серафім Лук’янавіч

[псеўд.: Хлапец, Свядомы беларус, Пакрыўджаны, Сэ Лэ Тэ і інш.; 2(13).2. 1903, в. Вострава Слонімскага пав., цяпер у Зэльвенскім р-не — 27.7.1988], удзельнік рэвалюцыйнага і культурна-асветніцкага руху ў Зах. Беларусі. Вучыўся ў Жыровіцкім духоўным вучылішчы (1913—15), скончыў Баранавіцкі настаўніцкі ін-т (1952). З 1925 член КПЗБ, з 1929 член Слонімскага райкама. Удзельнічаў у рабоце Беларускай сялянска-работніцкай грамады (нам. старшыні яе Слонімскага павятовага камітэта, у Сакратарыяце БСРГ у Вільні), ТБШ, узначальваў Навагрудскі павятовы сакратарыят арганізацыі «Змаганне». У 1927 галоўны рэдактар газ. «Наша праўда» (выдаў першыя 19 нумароў, тры з якіх канфіскаваны паліцыяй). У 1929—37 неаднаразова арыштоўваўся польскімі ўладамі, правёў у зняволенні больш за 7 гадоў. У 1936—37 адбываў пакаранне у Бяроза-Картузскім канцлагеры. У вер. 1939 напярэдадні прыходу Чырвонай арміі абраны старшынёй сялянскага камітэта в. Вострава. У кастр. 1939 арыштаваны як «польскі шпіён» і прыгавораны да 10 гадоў ППК. Этапаваны ў Іўдэльскі канцлагер НКВД Свярдлоўскай вобл. У 1941 вызвалены па амністыі. У 1944—45 удзельнік 2-й сусветнай вайны. У пасляваенны час працаваў настаўнікам у роднай вёсцы. Рэабілітаваны ў 1956. Аўтар успамінаў (надрукаваны ў зэльвенскай раённай газ. «Праца»).

Літ.: ЭГБ, т. 6—1.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"