Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » ПАЛАНЕВІЧ Гіпаліт 

ПАЛАНЕВІЧ Гіпаліт

[псеўд.: Г.Няміга; 10(23).7.1907, Мінскі пав., цяпер Мінскі р-н — 24.10.1997, ЗША], бел. грамадска-культурны дзеяч, гісторык, педагог. Скончыў СШ у Мінску, Ленінградскі педагагічны інстытут (1932). Быў рэпрэсіраваны, у 1936—40 вязень Ухта-Іжэмскага канцлагера НКВД Комі АССР. Пасля вызвалення працаваў у школе. Падчас нямецкай акупацыі прымаў удзел у бел. нацыянальным падполлі. З 1944 у эміграцыі. У 1946—50 супрацоўнік бел. гімназіі імя Я. Купалы ў Міхельсдорфе (Зах. Германія). З 1950 жыў у ЗША. Працаваў у сістэме нью-йоркскіх бібліятэк. Быў супрацоўнікам Інстытута па вывучэнні гісторыі і культуры СССР (Мюнхен).

Тв.: Інстытут беларускай культуры — Беларуская Акадэмія навук — Акадэмія навук БССР. Мюнхен, 1957.

Літ.: Св. памяці Гіпаліт Паланевіч // Беларус (Нью-Ёрк). 1997. № 449; БЭ, т. 11.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"