Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » ЧЫЖ Вітаўт Станіслававіч 

ЧЫЖ Вітаўт Станіслававіч

[псеўд.: Альгерд Бульба, Ян Еленскі, Гідальго, Чыжук Ашмянскі; 1884. фальв. Антонішкі Ашмянскага пав. Віленскай губ., цяпер Астравецкі р-н Гродзенскай вобл. — 1939, Вільня, цяпер Вільнюс, Літва], бел. грамадскі дзеяч, пісьменнік, этнограф. Вучыўся ў гімназіі ў Варшаве. У снеж. 1905 за агітацыю супраць царызму на Ашмяншчыне арыштаваны і аддадзены пад суд. Летам 1906 уцёк у Галіцыю. Скончыў Львоўскі політэхнічны інстытут (1910). Вярнуўся ў Вільню. Друкаваўся ў газ. «Наша ніва» пад псеўданімамі, уваходзіў у склад рэдакцыі. Рэцэнзаваў зб. Я.Купалы «Гусляр», «Песні-жальбы» Я.Коласа. Пісаў пра грамадска-сацыяльныя погляды В.Дуніна-Марцінкевіча, яго ролю ў гісторыі бел. літаратуры, пра паэзію Т.Шаўчэнкі. Аўтар алегарычных апавяданняў і публікацый пра пастаноўкі Беларускага музычна-драматычнага гуртка, «Беларускую сюіту» Л.Рагоўскага, этнаграфічныя артыкулы пра народныя рамёствы, адзенне. Пераклаў на бел. мову творы М.Ляскова, Р.Данілеўскага, Л.Андрэева і інш. Адзін час быў актывістам евангельскай царквы, займаўся бізнесам. У 1920-я г. чыноўнік віленскай польскай адміністрацыі. З 1928 віцэ-прэзідэнт Вільні.

Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.

Тв.: Колькі слоў аб дзявочай апратцы на Беларусі. Вільня, 1911.

Літ.: ЭЛіМБел, т. І.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"