Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » СУДЗІЛОЎСКІ Мікалай Канстанцінавіч 

СУДЗІЛОЎСКІ Мікалай Канстанцінавіч

[псеўд. Русель; 3(15).12.1850, Магілёў — 30.4.1930, Цяньцзінь, Кітай], дзеяч міжнароднага рэвалюцыйнага руху, публіцыст, прыродазнавец, лекар, падарожнік. Пасля сканчэння Магілёўскай гімназіі паступіў на юрыдычны ф-т Пецярбургскага ун-та. Правучыўшыся адзін курс, перавёўся на медыцынскі ф-т Кіеўскага ун-та. Удзельнічаў у народніцкім руху ў Расіі, адзін з арганізатараў гуртка «Кіеўская камуна» (1873—74), вёў рэвалюцыйную агітацыю на Украіне і ў Паволжы. З-за пераследу паліцыі ў канцы 1874 вымушаны эміграваць за мяжу. З кастр. 1875 у Бухарэсце, адзін з арганізатараў сацыялістычнага руху ў Румыніі. Вучыўся ў Бухарэсцкім ун-це. Імкнучыся пазбегнуць выдачы расійскім уладам, афіцыйна змяніў прозвішча на Русель. У 1877 стаў доктарам медыцыны. У 1881 румынскія ўлады выслалі С. з краіны як сацыяліста. З 1881 жыў у Балгарыі, у 1887 пераехаў у Сан-Францыска (ЗША), з 1892 на Гавайскіх астравах. Працаваў лекарам, абараняў інтарэсы карэннага насельніцтва, стварыў Партыю незалежных. У 1900 абраны сенатарам, у 1901 прэзідэнтам сената. У 1903 накіраваўся ў Шанхай, каб быць бліжэй да Расіі і мець магчымасць весці там рэвалюцыйную работу. Падчас руска-японскай вайны 1904—05 вёў рэвалюцыйную прапаганду сярод рускіх ваеннапалонных у лагерах Японіі, выдаваў у Нагасакі газ. «Воля», потым газ. «Восточный обзор». Нейкі час жыў на Філіпінах, з 1921 у Кітаі. Атрымліваў пенсію ад савецкага ўрада. Аўтар работ па медыцыне, хіміі, філасофіі, сацыялогіі, геаграфіі.

Тв.: К офицерам русской армии. Нью-Йорк, 1905; В плену… Кобе, 1906; Последовательная демократия. Нагасаки, 1907; На политические темы. Нагасаки, 1907; Мысли вслух. 2 изд. Нагасаки, 1916; Национальность и национализм // Русское слово. 1922. 21 марта.

Лiт.: Грицкевич В.П. Путешествия наших земляков. Мн., 1968; Клейн Б.С. Доктор Руссель // Неман. 1969. № 1—2; Мельников М.Ф. Из семьи соколиной. Мн., 1973; Иосько М.И. Николай Судзиловский-Руссель. Мн., 1976; Славутыя імёны Бацькаўшчыны. Вып. 1. Мн., 2000; ЭГБ, т. 6—1.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"