Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » СІКОРА Віктар Іванавіч
[н. 1925, в. Малыя Алашкі Дзісенскага пав. Віленскага ваяв., цяпер Шаркаўшчынскі р-н Віцебскай вобл.], грамадскі дзеяч, паэт. Падчас нямецкай акупацыі скончыў Пастаўскую настаўніцкую семінарыю. У 1943—44 адзін з кіраўнікоў СБМ у Паставах. З 1944 сябра падпольнай Беларускай незалежніцкай партыі, кіраўнік Пастаўскага камітэта БНП. У 1944—45 на нелегальным становішчы, камандаваў антысавецкім партызанскім аддзелам у Пастаўскім р-не. У жн. 1945 легалізаваўся, быў амнісціраваны. Арыштаваны 5.12.1945, утрымліваўся ў Вілейскай турме. Асуджаны да 10 гадоў канцлагераў і 5 гадоў пазбаўленем правоў. Пакаранне адбываў у Якуціі, пасля — у Азёрным канцлагеры МДБ Іркуцкай вобл. (Тайшэт). На Беларусь вярнуўся ў канцы 1954. Жыве ў в. Малыя Алашкі. Піша вершы. 22.5.1992 прэзідыум Віцебскага абл. суда пастанавіў прыгавор трыбунала войск МДБ Маладзечанскай вобл. ад 8.5.1946 і вызначэнне трыбунала БВА ад 7.8.1956 пакінуць без зменаў.
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
Тв.: Вершы Віктара Сікоры // Голас камбатанта. 2000. № 1.
Літ.: Невяроўскі А. Юнацтва — у ахвяру // Наша слова. 1996. 26 вер.; Ёрш С. У лесе я сустрэў шмат такіх, як я. Інтэрв’ю з камандзірам беларускіх партызанаў // Наша ніва. 1998. 9 лют.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.