Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » ПІСТАЛЕНКА В. К.
[н. 1923], лётчык-інструктар Віцебскага аэраклуба. Атрымаў сярэднюю тэхнічную адукацыю. Паводле дадзеных следства, 19.10.1957 раней судзімы П. ехаў у таксі і сярод пасажыраў «узвёў паклёп на аднаго з кіраўнікоў КПСС». Асуджаны 14.11.1957 за «антысавецкую агітацыю і прапаганду». 5.4.1958 прысуд адменены. Далейшы лёс П. невядомы.
Кр.: ДА РФ. Ф. 8131, воп. 31, спр. 80473.
Літ.: 5810, с. 393.
[From the book: vol. III, book 2, p. 181]
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.