Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » СУРАГА Усевалад Іванавіч
[ліп. 1907, Вільня, цяпер Вільнюс, Літва — 17.5.1934, Мінск, НКВД], навуковец. З купецкай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту навуковы супрацоўнік Беларускага аддзялення Інстытута pыбнай гаспадаркі. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 12.9.1933 у Мінску па адрасе: вул. Нагіна, д. 6/2. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ СССР 9.1.1934 як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі БНЦ» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 18.4.1956. Асабовая справа С. № 10182-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
[From the book: vol. III, book 2, pp. 330–331]
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.