Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » ЛЕВАНЧУК Барыс Якаўлевіч 

ЛЕВАНЧУК Барыс Якаўлевіч

[ліп. 1906, в. Кубельнікі Гpодзенскага пав., цяпер Бераставіцкі р-н Гродзенскай вобл. — ?], партыйны дзеяч, навуковец. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Член КСМЗБ з 1925, ВКП(б) з 1929. У пачатку 1930-х г. загадчык масавага сектаpа БелАН. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 1.11.1933 у Мінску па адрасе: пас. Камаpоўка, 6 лінія. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ СССР 9.1.1934 як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі БНЦ» да 5 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны ў Байкала-Амурскі канцлагер НКВД Далёкаўсходняга краю (Свабодны, цяпер Амурская вобл.). Вызвалены ў 1936. Другі раз арыштаваны 2.1.1938. Вызвалены 20.6.1939. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 18.4.1956. Асабовая справа Л. №10182-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"