Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » ПЯТРОВІЧ Васіль Міронавіч
[кастр. 1905, в. Козікі Слонімскага пав. Гродзенскай губ., — 29.11.1938, Мінск (?), НКВД], службовец, педагог. З бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступіў у ВКП(б) у 1923. З мая 1936 — сакратар Упраўлення сувязі. У тым жа годзе выключаны з партыі пры праверцы партыйных дакументаў. Падчас арышту працаваў загадчыкам вучэбнай часці дома Партыйнага актыва. Арыштаваны 23.8.1937 у Мінску па адрасе: вул. Ленінская, д. 36, кв. 27. Асуджаны 26.2.1938 як «агент польскіх разведорганаў» да BMП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 26.3.1963. Асабовая справа № 6556-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве KДБ Беларусі.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.