Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » ЮГАЎ Міхаіл Сямёнавіч
[кастр. 1901, Адэса, Украіна — 1.10.1937, ?, НКВД], педагог, навуковец. З сям’і рабочага. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У другой палове 1920-х г. дацэнт БДУ. Арыштаваны 19.11.1928 у Мінску па адрасе: вул. Валадарскага, д. 5 (будынак універсітэцкага інтэрната). Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 25.1.1929 як «член антысавецкай арганізацыі трацкістаў» да 3 гадоў ППК. Вызвалены 23.8.1929. Зноў арыштаваны і ў перыяд з 30.4.1936 да 10.9.1937 прыгавораны да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 8.3.1960. Асабовая справа Ю. № 5830-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.