Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » РОЗІН Сяргей Пятровіч
[кастр. 1896, Яраслаўль, цяпер Расія — 28.6.1938, Мінск, НКВД], навуковец. З сям’і службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У 1919 уступіў у ВКП(б). Падчас арышту малодшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі партыі пры ЦК ВКП(б). Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 6.12.1937 у Мінску па адрасе: вул. Паштовая, д. 11, кв. 3. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 28.6.1938 за «шкодніцкую работу, удзел у падрыхтоўцы тэрарыстычнага акта» і як «актыўны член контррэвалюцыйнай арганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда БССР 19.7.1957. Асабовая справа Р. № 10775-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.