Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » ФРЫД Рыгор Міхайлавіч 

ФРЫД Рыгор Міхайлавіч

[жн. 1902, Варшава, Польшча — 9.7.1938, Мінск, НКВД], службовец. З сям’і службоўца. Удзельнік грамадзянскай вайны (на баку бальшавікоў). Падчас арышту ўпаўнаважаны па размеркаванні літаратуры ў БелАН. Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей. Арыштаваны 9.3.1938 у Мінску па адрасе: вул. К.Маркса, д. 40, кв. 34. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 28.5.1938 як «агент англійскай разведкі» і за «антысавецкую дзейнасць» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны пракурорам БВА 27.3.1989. Асабовая справа Ф. № 21675-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"