Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » ЦЫТОВІЧ Сяргей Георгіевіч
[6(18).7.1886, Горкі Магілёўскай губ., цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. — 7.7.1963], бел. гісторык, філолаг, грамадскі дзеяч. Скончыў Харкаўскі ун-т (1910). З 1910 выкладчык землямерна-агранамічнага вучылішча ў Горках. У 1917 далучыўся да канстытуцыйна-дэмакратычнай партыі, стаў лідэрам яе Горацкага аддзела, рэдагаваў газ. «Горецкий вестник». З 1919 выкладаў на рабфаку пры Горы-Горацкім земляробчым інстытуце, з 1931 працаваў у Дзяржаўным архіве Гомельскай вобл. Тройчы (1918, 1920, 1922) арыштоўваўся органамі ВЧК—ДПУ. У 2-ю сусветную вайну настаўнічаў у Саратаўскай вобл. (Расія). З 1944 выкладчык МВПІ. Аўтар прац пра падзеі паўстання 1863—64 і Кастрычніцкага перавароту 1917 у Горках, Горы-Горацкі земляробчы інстытут і інш.
Літ.: ЭГБ, т. 6—2.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.